КАХАННЕ і ПАДАТКІ
16+
Уільям Ван Зандт, Джэйн Мілмар.
Камедыя-фарс на 2-е дзеі
па п’есе «Секс, каханне і падаткі».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 30 чэрвеня 2020 года.
Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтымі праблемамі, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў і адпаведна сэканоміць некалькі зялёных паперак. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.
Ці вытрываюць блізкія людзі ўвесь гэты маскарад – глядзіце на коласаўскай сцэне ў спектаклі «Каханне і падаткі», камедыі становішчаў з элементамі фарсу.
Пастаноўка, пераклад на беларускую мову і музычнае афармленне Генадзя МУШПЕРТА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
КАЦЯ ДЭНІС - Паліна КРАШЭЎСКАЯ
ЛЭСЛІ АРТУР - Аляксей АНІСЕНЯ
ДЖОН ТРЭЧМЭН - Дзмітрый КАВАЛЕНКА
СПАДАР ДЖАНСЭН - Юрась ЦВІРКА
ВІВІЯН ТРЭЧМЭН - Раіса ГРЫБОВІЧ
ФЛОЙД ШПІНЭЛЬ - Генадзь ГАЙДУК / Цімур ЖУСУПАЎ
КОНІ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
АРНОЛЬД ГРУНІЁН - Пятро ЛАМАН
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1. «Коласовский театр готовит премьеру комедии-фарса «Каханне і падаткі» Т.Пастарнак. - «Витебские вести», 27.06.2020. (Чытаць)
2. «Сур'ёзныя высновы лёгкай камедыі.«Каханне і падаткі» на коласаўскай сцэне» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 08.08.2020. (Чытаць)

Добавить комментарий